«Ідуць тры беларусы: рускі, немец і паляк»
«Адзін беларус - партызан, два беларусы - партызанскі атрад, тры беларусы - партызанскі атрад са здраднікам»
«Адзін паляшук - хутар, два палешукі - аўтаномія, тры палешукі - аўтаномія з сепаратысцкім рэгіёнам»
«Адзін крывіч - дудар, два крывічы - дударскі фэст, тры крывічы - буйны дударскі фэст»
«Адзін літвін - шляхцюк, два літвіны - шляхецкі соймік, тры літвіны - шляхецкі соймік з пагромшчыкам»
«…“Да якой нацыянальнасці вы сябе адносіце?” - адна з тых харугваў, за якую ідзе мэтанакіраваная і жорсткая барацьба. Добра, калі вы са спакойным сумленнем можаце напісаць: “украінец”. Або “габрэйка”. Сапраўдныя праблемы пачынаюцца, калі вы ўсё жыццё думалі, што вы - беларус. Пасля знаёмства з некаторымі сучаснымі нацыянальнымі тэорыямі вам, магчыма, закарціць прамовіць: “Дзякую Табе, Божа, - але лепей бы я быў маскаль”…»
Марыя Мартысевіч
«Кім быць. Беларусь
рыхтуецца да перапісу насельніцтва 2009 года» Фельетон забаўляльны :)) Заўважу, што тэма канфлікту «манарха-літвінаў» з «палона-літвінамі» гратэскна перабольшаная. Па-перш, сп. Марыйка ня мае дачыненьня да Ліґі монархічнай ВКЛ, па-другое, «манарха-літвіны» - таксама ё «палона-літвінамі»… :)
Запрашаем годна сустрэці Перапіс-2009
разам з
litviny2009,
lithuaniae2009,
lm_wkl!