ДзеяслоўЛiтаратурна-мастацкі часопіс
81
У 1928 годзе ён быў узнагароджаны камандорскім крыжам ордэна “Адраджэння Польшчы”; газеты пісалі пра заслугі пана Дмахоўскага, якія ён здабыў на ніве правасуддзя, і ніхто іншы, а менавіта ён з 28 лютага па 16 сакавіка 1929 года вёў перагляд справы “Грамады ” ў тым жа Віленскім апеляцыйным судзе. 20-га ж лютага 1935 года У. Дмахоўскаму дапамагалі таксама вядомыя асобы - суддзя Ядзевіч і суддзя-дакладчык з акруговага суда Скіндар. Ядзевіч старшынстваваў на апеляцыйным разборы 1 траўня 1934 года, на якім, памятаем, Яўгена Скурко апраўдалі - значыць, Ядзевіч спрыяў паэту; ёсць усе падставы думаць, што Ядзевіч спрыяў паэту і на гэтым працэсе!
Болей...