Feb 19, 2015 19:33
маё чацьвёртае імя - Рыба
я плаваю ўнутры нашых пачуцьцяў
я боўтаюся спрабую выжыць
але марна-
адсутнасць глыбіні не пакідае варыянтаў
вада выплёўвае мяне на паверхню
каб даць мне знясіленнай рыбе
спакойна памерці
ці каб даць мне знясіленнай рыбе
яшчэ адзін шанец