джульета мне сумна

Jun 22, 2014 17:57



https://www.flickr.com/photos/55855662@N07/6810681044/sizes/l/in/photostream/

джульета мне сумна
мне сорамна перад тымі
каму я не сказала ўсяго што думала

джульета гэта чортава лета не надыходзіць
гэта чортава лета застравае паміж грудзей і далей не йдзе
дзе хоць малая доля на тое што будзе болей

джульета ты пэўна думаеш што я не ў сабе
ты пэўна думаеш я кахаю яго чорт падзяры
якая дробязь якая пошласць якая шчырая відавочнасць
няма куды збочыць толькі сачы
як я плюскаюся ў вадкасці сваіх мараў
як я знікаю ў іх вогнішчы

я дура
амбразура не выратуе маю скуру ніводную з маіх думак
не каштуй на смак
будуй маё цела нанова будуй для мяне гарады
толькі
джульета дай мне слова што ты ня кінеш мяне дай мне слова
што гэта і праўда ты
Previous post Next post
Up