скажымнене

Apr 01, 2014 23:34



Скажы мне што-небудзь новае дрэннае смелае хамскае дарагое
Усё адно што скажы для мяне лухту крані за жывое
Скажы мне пра дожд за вакном пра шкілет за домам пра новую краму
Пра злую маму што не можа паснуць калі за вакном гоман
Назаві мяне дурай скажы шчыра пра чорныя дзіры маіх скулаў
Калі я ухмыляюся ды адчуваю сябе гарчэй
Скажы мне грамчэй што заўгодна яшчэ
Скажы што трэба бегчы карміць сваю котку
Скажы што не думаеш пра мяне седзячы на падлакотніку ў кутку
Хай ты апынешся выпукласцю на кадыку
хай нашыя дзіўныя моманты сцеляцца на раку
хай ты застанешся пустым ўспамінам закрытых завесаў
на маім вакне. Не
кажы мне нічога
Не
Previous post Next post
Up