Пра аналітыкаў і журналістаў

Feb 26, 2014 20:56

З нагоды таго, што “Першая беларуская газэта з малюнкамі” згадала на сваіх старонках маю сціплую асобу, маю сказаць пару словаў. Такім чынам па пунктах:
  1. Галоўны тэзіс аўтараў (нехта Сяргей Гезгала і МБ) - аналітыкі не здолелі прадказаць Майдан. Ок, тэзіс зразумелы. За ім ідуць цытаты гэных самых аналітыкаў. Але першая ж цытата не мае ніякага дачынення да прагнозу развіцця сітуацыі ва Ўкраіне: «Януковіч, канечне, малайчына. Выдатны блеф з Асацыяцыяй». (Дзяніс Мельянцоў, 17 снежня). Але затое гэтая цытата цудоўна перадае перадузятасць аўтара што да тэмы і, выглядае, што і да цытаванага аналітыка. Да таго ж - гэтая іранічная цытата з прыватнага Фэйсбука, а не частка інтэрвію, і тым больш - аналітычнага артыкула.
  2. Наступная: «Майдан не спрацаваў, як хацелася б яго натхняльнікам. Эфект дае толькі аб'яднанне канструктыўнай часткі апазіцыі з рэфарматарскай часткаю ўладнай эліты». Дзяніс Мельянцоў, 17 студзеня. Калі чытач пяройдзе па спасылцы каб запэўніцца ў гэтых словах (ці многія чытачы інтэрнэту так розяць?) ён не ўбачыць гэтай цытаты. Таму што яна сканструяваная. З кавалкаў маіх слоў, але так, як захацелася аўтарам. Вось гэтыя кавалкі ў арыгінале: “Надежды демократически настроенной публики на киевский Майдан были завышенными, считает Денис Мельянцов, старший аналитик BISS (Вильнюс)”; “По его словам, теория четко описывает, «как происходят демократические транзиты». Так, согласно Адаму Пшеворскому, дает эффект объединение конструктивной части оппозиции с реформаторской частью властной элиты.”; “Майдан не сработал, как хотелось его вдохновителям, в том числе из-за разрозненности, ссор между лидерами оппозиционных сил Украины, отмечает политолог. «От качества оппозиции многое зависит в переломные моменты», - делает вывод аналитик BISS”. Адчуйце, што называецца, розніцу. І нагадваю, што гаворка ідзе пра стан рэчаў на час прыняцця “дыктатарскіх законаў”. Што да рэлізацыі задачаў Майдану - то яны не здзейсненыя і зараз. Асацыяцыя пакуль не падпісаная, структура ўлады ў цэлым застаецца тая ж самая - алігархічная карумпаваная эліта дзеляць партфелі. Так што рана рабіць нейкія высновы. Дарэчы, Пшэворскі такі правы - Ахметаў, Фірташ, Юля, Клічко з Цягнібокам - усе на месцы.
  1. Далей: «На Майдан выйшла больш людзей, чым на беларускую Плошчу, і Януковіч застаецца пры ўладзе. Лозунг пра тое, што вуліца вырашае ўсё, патрабуе пераасэнсавання. Плошча можа быць толькі апошнім акордам пераможнай выбарчай кампаніі». (Аляксандр Класкоўскі, 23 студзеня). Зноў такі, Аляксандр кажа пра сітуацыю тут і зараз, канстатуе факт, а не прагназуе. Але цытата зноў вырваная з агульнага цэлага - далей якраз Аляксандр робіць прагноз: “С обеих сторон вполне вероятны провокации”. І гэта прагноз, на жаль, цалкам спраўдзіўся. Але аўтары НН чамусці палічылі, што гэта чытачам ведаць неабавязкова. Бо супярэчыць цэнтральнаму тэзісу артыкула.
  2. Ідзем далей: «Майдан даказвае, што сёння Плошча не працуе, нават калі выйдзе мільён і будзе кідацца «кактэйлямі Молатава». Але калі ўлада не хоча, калі не мае жадання размаўляць з табой, не хоча нешта змяняць, то нічога і не зменіцца». (Андрэй Дзмітрыеў, 4 лютага). Як ужо шмат хто пісаў у ФБ, гэтая цытата Андрэя таксама скампіляваная. Больш за тое, ў арыгінале ён кажа не пра ўласныя думкі, а пераказвае тое, што кажуць людзі падчас збору подпісаў. Прычым гэта таксама пададзены вельмі выбарачна. Ну і нагадаю, што Андрэй Дзмітрыеў - палітык, ён не пазіцыянуе сябе як эксперт. Пра гэта ведаць не толькі аўтары артыкула, але напэўна і ўсе чытачы Нашай нівы. А гаворка ж ідзе, нагадаю, пра “найлепшых экспертаў”. Навошта такі падман чытачоў - я не разумею.
  3. І апошняе: «Тыя, хто думае, што Януковіч палітычны труп, - моцна памыляюцца». (Дзяніс Мельянцоў, 22 лютага). Цэтая цытата ідзе без гіперспасылкі. Чаму? Таму што яна была стыраная з запісу “толькі для сяброў” на маёй прыватнай старонцы ў Фэйсбуку (без дазволу аўтара, натуральна). І таксама вырваная з кантэксту. Гаворка там вядзецца пра перамовы з Януковічам ідзе адсылка на вядомыя словы Сікорскага пра тое, што калі майданаўцы не пагодзяцца на ўмовы, то іх усіх заб’юць. Вось кавалак сапраўднага тэксту для разумення пра што вядзецца: “Ёсць канечне надея на канструктыўную ролю знешніх гульцоў, якім нафіг не ўпала разбірацца з уцекачамі і стрымліваць грамадзянскую вайну ў краіне, праз якую ідзе газ і нафта. Гэта я ў цэлым да таго, што тыя хто думае, што Януковіч із дэд - моцна памыляюцца, ён пакуль дзейнічае ў шчадзяшчым рэжыме. Сікорскі пра гэта намякнуў там, хто не зразумеў.” Падкрэсліваю, што гаворка ідзе пра сітуацыю перагаворах ва ўмовах перастрэлі і ахвяраў з абодвух бакоў, да таго, як Януковіч даў дзёру. Пад гэтым пастом дарэчы цікавая дыскусія пра “шчадзяшчы рэжым”. Як паказалі абнародаваныя планы штурма Майдана, якраз ніякага сапраўднага штурма і не было - эпізод з БТРам і інтэнсіўная перастрэлка - гэта быў толькі манёўр для адцягвання ўвагі перад штурмам. Які так і не пачаўся. Пра што я раней і казаў у тым самым ФБ. Але гэта працытавана аўтарамі НН не было.
  4. Ну і на паследак, аўтары артыкула НН паблажліва пішуць, што, маўляў, “Вядома, нельга пераносіць асобныя памылкі на ўсю аналітычную супольнасць. Гаворка тут пра тое, як беларускі кантэкст уплываў на іх успрыманне ўкраінскай сітуацыі”. Дык вось, перад тым каб вышукваць памылкі ў прагнозах аналітыкаў і палітыкаў, лазячы па прыватных блогах, аўтарам, што схаваліся пад псеўданімамі, было б няблага павучыцца элементарнай журналісцкай этыцы. Ды што там этыцы! - проста журналіскаму рамяству, цытаты там афармляць, напрыклад.  Ну і зусім не зразумела мне, як такі яскрава непрафесійны “твор” мог прапусціць рэдактар сайту. Так можна і да Хартыі дакаціцца.
Previous post
Up