Пра беларускія бомберы ў Судане

Aug 20, 2013 00:16


Хартыя зноў нагнятае. Па-першае Су-24 - гэта бамбардзіроўшчыкі, а не штурмавікі. Штурмавікі - гэта Су-25. У першакрыніцы гэта ясна напісана. Што там у Хартыі з перакладам? Па-другое, Хартыя піша, што ў 2004 ААН увяла эмбарга на пастаўку зброі ў Дарфур, а ў 2005 - распаўсюдзіла яго на ўвесь Судан. Гэта не зусім так: у 2004 эмбарга было ўведзена толькі на продаж зброі не-дзяржаўным арганізацыям (НДА то бок:)), дзейнічаючым у Дарфуры. А ў 2005 эмбарга было распаўсюджана на ўрад Судана, але датычылася толькі Дарфура. То бок прадаваць зброю Судану па-за Дарфурам рэзалюцыя не забараняе (пра гэта ёсць асобнае тлумачэнне спецкамітэту ад 2006). У 2010 годзе СБ крыху ўзмацніў патрабаванні што да дакументацыі, але не змяніў сутнасці санкцыяў.
Рэзюмэ: Хартыя зноў наводзіць бяздоказны паклёп, а Шушкевіч гістэрычна каментуе тое, пра што ня ведае. Што характэрна, алжырская (а не суданская як піша Хартыя) першакрыніца ні пра якое парушэнне санкцыяў не піша.

Беларусь, security, defence, бясьпека

Previous post Next post
Up