Mar 21, 2013 22:16
Пагаварыў сёння з Юстасам Палецкісам, які прыехаў у Менск пісаць даклад пра Беларусь для Еўрапарламента. Разумны і асцярожны дыпламат старой савецкай закалкі. Настроены на канструктыў і дыялог. Але старанна занатоўваў усе меркаванні і выслухоўваў розныя бакі (і апазіцыянераў, і даследчыкаў, і праваабаронцаў, і чыноўнікаў). Пагаварылі і пра санкцыі, і пра Дыялог аб мадэрнізацыі, і пра Ўсходняе Партнёрства. Абмеркавалі некаторых агульных знаёмых )
Еўрапарламентарам у наступным годзе пераабірацца. Нехта гэта робіць праз ваяўнічую рыторыку, у тым ліку спекулюючы на "беларускім пытанні". А некаторыя, як Палецкіс, спрабуюць нешта карыснае зрабіць праз збор і аналіз дадзеных, і праз данясенне інфармацыі да сваіх калег у Брусэлі.
Зараз цяжка прадказаць, у якога "монстра" ператворыцца даклад Юстаса Палецкіса пасля каментароў і правак астатніх дэпутатаў, але, на маю думку, карысна ўжо тое, што тэма беларуская будзе на плыву і, можа быць, у еўрафункцыянераў дадасца троху больш ведаў пра нашу краіну.
ЕС-Беларусь,
палітыка