Aug 21, 2012 14:43
- Макей пасля выбараў страціў давер прэзідэнта і яго адстаўкі чакалі ўвесь гэты час. Прарыву на еўрапейскім напрамку пры Макею так і не адбылося. Гэта было ягонай задачай на пасадзе і ён яе не выканаў. Чаму? Гэта зусім іншая гісторыя. А зараз у кіраўніцтва краіны ўжо зусім іншыя задачы і пад іх патрэбны зусім іншы кіраўнік АП. Напрыклад, трэба без лішняга шуму аддаць рускім Белкалій. І для гэтага цудоўна падыйдзе Андрэйчанка, або нават Косінец. Кандыдатура Зайцава, якая абмяркоўваецца ў шэрагу СМІ, мне падаецца малаверагоднай - наўрадці ён гатовы кіраваць такой струкрурай як АП, і чалавек зараз знаходзіцца акурат на сваім месцы.
- Макей працягне выконваць сваю ранейшую задачу, але ўжо лакальна - на пасадзе міністра МЗС, якое, як вядома, ёсць толькі выканаўцам прынятых у АП рашэнняў. Стасункі з ЕС - зараз не галоўная праблема, але яна можа і павінна вырашацца ў межах МЗС.
- Новае прызначэнне ўмацоўвае МЗС, які пры Мартынаве знаходзіўся ў заняпадзе (вельмі дрэнны мэнэджмент і нізкія заробкі зрабілі сваю справу). Пасля прыходу Купчыной і Макея ёсць верагоднасць, што з аднога боку, будзе наведзены парадак унутры міністэртва, а з іншага - інтэнсіфікуецца праца на еўрапейскім напрамку.
- Тое ўто Макей - неўязны ў ЕС, вялікай ролі не гуляе. Брусэль вымушаны будзе працаваць з тым міністрам, які маецца.
- І, натуральна, ключавой для прагнозу далейшага развіцця падзеяў будзе інфармацыя пра прызначэнне новага кіраўніка АП. Бо найважнейшыя рашэнні па-ранейшаму прымаюцца менавітам там. Улічваючы перадвыбарчы перыяд, можна меркаваць, што такое прызначэнне будзе зроблена яшчэ ў гэтым месяцы.
палітыка,
Беларусь,
улада