Прачытаў
артыкул Паўла. Галоўная мая прэтэнзія да тэкста ў тым, што ў ім зроблена спроба паказаць, чаму дыялог з аўтарытарнымі рэжымамі не вядзе да зменаў. Як мне падаецца, гэта ложная пастаноўка праблемы. Дыялог не можа сам па сабе весці да зменаў, паколькі дыялог - гэта дыялог, размова, магчымасць рэалізоўваць нармальныя дыпламатычныя зносіны і камунікаваць на вышэйшым узроўні. Усё.
Праз дыялог можа рэалізоўвацца "палітыка ўцягвання", палітыка трансфармацыі рэжыму, палітыка залагоджвання і ўсяго чаго заўгодна. А дыялог - гэта не палітыка, гэта працэс камунікацыі, інструмент абмену думкамі. То бок тут мы маем блытаніну тэрміналагічную, якая прыводзіць да блытаніны ў фармуляванні палітыкі. Уплыў soft power і розныя spillover effects - гэта ўжо зусім іншая гісторыя. Пра якую таксама трэба разважаць і спрачацца.