Dec 20, 2011 17:05
Сёньня, седзячы на круглым стале Нацыянальнай Платформы ФГС УП, падумаў, што канец сьвету ў наступным годзе такі будзе. Але не падумайце, што з-за дзейнасьці (ці бязьдзейнасьці) Нацплатформы. Проста раптам зразумеў, што 4 вершнікі апакаліпсісу ўжо праехаліся па Беларусі. Прычым у правільнай пасьлядоўнасцьці. Глядзіце самі:
1. Разгон Плошчы, як пачатак "доўгага" 2011 году (зло і разбурэнне),
2. Тэракт у Метро (вайна),
3. Эканамічны крызіс (голад),
4. Еўразійскі саюз і пагружэньне ў пучыну Мардора (чума).
Чаго толькі не перадумаеш на паседжаньнях "гробщества"...
Вясёлых вам сьвятаў і харошага новага году! ))
вынікі,
гумар,
2011