Я на міжнароднай канферэнцыі па глабальнай бясьпецы ў Браціславе. Па прыбыцьці амаль гадзіну вывучаў сьпіс удзельнікаў. У гэтым годзе ГлобСек супаў з сустрэчай міністраў замежных справаў Вышаградскай Групы, якія таксама выступаюць і на канфе - таму ўзровень вельмі высокі. Тут амаль увесь еўрапейскі "цьвет" даследчыкаў бясьпекі.
Адным з тэматычных прыярытэтаў стала Беларусь. Сэсію па Беларусі нават паставілі першай, хаця ў папярэдный версіі праграмы яна была ў другі дзень канфы. Зь беларускіх палітыкаў тут Мілінкевіч (якога пазначылі ў праграме як Лідэра апазіцыі - хехе, ён адзіны з апазіцынераў выступае), Калякін, Казулін (у сьпісе - "былы лідэр"), Шушкевіч і Янукевіч. Ну і амаль увесь штат BISSу.
Ад беларускага афіцыёзу - нікога, акрамя стужкафрэнда
serkiz