(Абса)Лютая Палітыка

Mar 01, 2011 00:05



28 лютага ў Менску адбылося абвяшчэньне ляўрэатаў прыза (Абса)Лютая Палітыка-2011, якім журы блогераў-палітолагаў уганаравала найбольш сьмешныя, абсурдныя і адыёзныя зьявы ў айчыннай палітыцы. Прыз уручаецца ўжо ў другі раз, і ў гэтым годзе на яго прэтэндавала назвычай шмат намінантаў, што арганізатары ўзнагароды тлумачаць інтэнсіўнасьцю мінулай прэзыдэнцкай кампаніі.

У чатырнаццаці намінацыях перамаглі як апазыцыйныя палітыкі, так службоўцы дзеючага рэжыму. Былі ўганараваныя таксама кампаніі і акцыі. Сябра журы, блогер Яўген Ліпковіч сам атрымаў прыз «Палітыка 2.0» за спалучэньне палітычнага і віртуальнага.
(Абса)ЛЮТАЯ ПАЛІТЫКА-2011

Самыя смачныя кавалкі палітычнага году ў Беларусі

АГУЛЬНЫЯ НАМІНАЦЫІ

1. "Эўраразетка" - за найлепшую інтэграцыю з Эўропай

- Беларускі народ на Плошчы - за тое, што шляхам самаахвярнага ўдзелу у правакацыі і праз далейшае зьбіцьцё дамогся скасаваньня платы за выдачу нацыянальных візаў у краіны Эўразьвязу

2. За вынас мозга сродкамі палітычнага аналізу

- Станіслаў Шушкевіч з прапановай вырашыць пытаньне з правамі чалавека ў Беларусі праз увядзеньне ў краіну расейскіх войскаў

3. Скандал!

- Кот кандыдата Някляева

4. Запільнасьць

- Невядомы супрацоўнік расейскіх спэцслужбаў, які паведаміў пра падрыхтоўку пакушэньня на Лукашэнку ў часе сьвяткаваньня Дажынак, беларуская аналітычная і экспэртная супольнасьць, а таксама спадары Беразоўскі, Кастусёў, Мілінкевіч, Раманчук і іншыя шукальнікі "расейскага сьледу" ў час выбарчай кампаніі і па выніках 19 сьнежня

5. "За тонкі гумар і разнастайнасьць думак" - за няспраўджаны прагноз года

- Амбасада ЗША ў Беларусі супольна зь неназваным «бывшим советником по отношениям с прессой президентской администрации Александром XXXXXX» за прагнозы адносна адмовы Аляксандра Лукашэнкі балятавацца на чацьверты тэрмін (па дадзеных Вікілікс).

Далей чытаць справаздачу і глядзець фоткі можна ТУТ.

Я, на жаль, гэтым разам на ўручэньне не патрапіў. Але чэсна прагаласаваў. 

Беларусь, тонкі гумар і разнастайнасьць думак, сьмешнае

Previous post Next post
Up