- Вучэнні мелі беспрэцэдэнтны маштаб у гісторыі РФ (удвая большы, чым мінулагодні “Захад-2009”)
- Вучэнні былі скіраваны супраць Кітаю (верагодна, адказ на мінулагоднія кітайскія вучэнні)
- Асноўны сэнс: адбіццё поўнамаштабнай агрэсіі шляхам перадыслакацыі войскаў на ТВД з Уралу (без вайсковай тэхнікі)
- Утапічнасць сцэнару вучэнняў: перакідваць няма чаго, Транссібу хутчэй за ўсё ўжо ня будзе, тэхніка са складоў будзе ўжо ў кітайцаў, кітайскія войскі толькі ў суседніх з РФ вайсковых акругах у разы колькасна пераўзыходзяць расейскія войскі за Байкалам + панаванне кітайцаў у паветры і інш.
- Расейская вайсковая рэформа не адпавядае характару рэальных пагроз
- У РФ няма альтэрнатывы стратэгічнаму партнёрству з Захадам, і ў прыватнасці з АПАД.
UPD. І да, цікава, што кожны раз вучэньні расейскіх пацешных войскаў ператвараюцца ў дэманстрацыю іх агульнай небаяздольнасці і заняпаду. Куды кіраўніцтва глядзіць?!