Пра чорны піяр

Jul 06, 2010 00:23

Увесь дзень тусаваўся на канферэнцыі Форума грамадзянскай супольнасці, таму "Крёстного бацьку" паглядзеў толькі зараз. Ну што сказаць? Нічога новага НТВ не паказала, ані кампрамату, ані арыгінальных цікавых здымак. Нейкая мяшанка з фільмаў Хашчавацкага і інтэрвію Лукашэнкі розных гадоў. Беларусы гэта ўжо бачылі. Рускім гэты фільм можа і цікавы, але як паліттэхналагічны інструмент бессэнсоўны - калі толькі ў Крамлі не плануюць каляровую рэвалюцыю, што малаверагодна. Калі б разлік быў на сапраўды моцны медыйны эфект, дык быў бы ўкінуты кампрамат панавей і пацікавей - ён у рускіх безумоўна ёсьць (прыгадаць хіба беглага Навумава). Фільм напэўна мае толькі аднаго адрасата - самога беларускага прэзідэнта. Маўляў, вось мы тут пакуль старымі анучамі патрасем, а як будзеш сябе дрэнна паводзіць, дык выцягнем што-небудзь пасур'ёзьней. Але сам факт зьяўленьня фільма вельмі паказальны. Інфармацыйная вайна ўваходзіць у новую фазу. 

Расея, Лукашэнка, НТВ

Previous post Next post
Up