Пра вайну

May 09, 2010 16:48

 Мой дзед не любіў расказваць пра сваю вайну. А ўзнагароды свае імкнуўся параздаваць унукам. Але дзеці ягоныя зьбіралі іх па сваіх дзецях і вярталі яму. Ніколі ён не хадзіў на парады і не любіў глядзець іх па тэлебачаньні. На ўсе мае роспыты адказваў адно - вайна - гэта страшна, ня дай вам бог яе пабачыць. І надоўга рабіўся сумны.

вайна

Previous post Next post
Up