Семінар Палітычнй Сферы

Apr 15, 2010 01:44

Аддакладаўся сёньня пра адносіны Беларусі і АПАД (NATO). Паколькі аўдыторыя была не зусім падрыхтаваная, дык дыскусія зьбілася не зусім у той напрамак, куды я меркаваў. Абмяркоўвалі кошт пераарыентацыі ў бок Захаду, ўступленьне Расеі ў АПАД і геастратэгічную значнасьць Беларусі. Але было досыць цікава і жыва.

Мае тэзы былі наступныя:

- Адбываецца марудная і паступовая, але няўхільная адаптацыя АПАДаўскіх стандартаў у галіне бясьпекі і абароны, што дазволіць у патрэбны час плаўна перайсьці ў заходнюю сьферу ўплыву, калі складуцца патрэбныя ўмовы;
- Назіраецца дысананс паміж афіцыйнай раторыкай і ўзроўнем тэхнічнага супрацоўніцтва. Беларускім уладам карысна і Альянс ня супраць;
- У адрозьненьні ад краінаў Балтыі і іншых новых сябраў Альянсу, Беларусь мае стратэгічнае значэньне для АПАД, але яшчэ большае значэньне яна мае для Расеі. Таму за Беларусь будзе сур'ёзная бойка. Гэты асьпект звычайна недаацэньваюць.

АПАД, бясьпека, Палітычная сфера

Previous post Next post
Up