Сёньня сканчаецца кантракт паміж Блэкўотэр і Дзярждэпам на аказаньне паслугаў па забеспячэньню бясьпекі ў Іраку. Блэкўотэр - гэта прыватная армія, якая базуецца ў ЗША і зьяўляецца кантрактарам уразду ЗША, ахоўвае дыпламатаў па ўсім сьвеце і займаецца трэнінгам вайскоўцаў і прадстаўнікоў сьпецслужбаў. Пасьля таго як у верасьні 2007 года байцы Блэкўотэр расстралялі 17 грамадзянскіх у Багдадзе (за што яны не панесьлі ніякай адказнасьці), ўрад Іраку настойваў на спыненьні кантракту з гэтай фірмай. У гэтым годзе Дзярждэп вымушаны быў саступіць. У лютым 2009 Блэкўотэр таксама зьмяніла назву на "Xe", бо старая назва асацыявалася зь дзейнасьцю кампаніі ў Іраку.
А блэкўотэраўскі кантракт дастаўся яшчэ адной прыватнай ахоўнай фірме - Triple Canopy.
BlackwaterTriple Canopy Inc.