Sep 01, 2008 00:40
Скончылася лета… Не сумуй!
Звыклаю хадою час прастуе.
Ад спакою ён цябе ўратуе,
Ад самоты - сам сябе ратуй.
Не сумуй… Яшчэ ў тваіх гадах
Верасень - ня першая прыкмета…
Падаюць антонаўкі ў садах.
Скончылася, скончылася лета!
Вывесіла жоўтыя сьцягі -
На платах бульбоніўкам канае…
Не сумуй!? Шырэй за берагі
Рэчак не бывае.
Прызвычайся рэчышчам цячы
І імгненьнем будучым багаты
Страчанае стратай не лічы,
Шчасны будзь, што меў такія страты.
© 2006 Зьміцер Вайцюшкевіч. Альбом «Танга з ружай»
© 2006 Уладзімер Някляеў
жыцьцё