Вярнуўся ў Менск. Канферэнцыя пра канфлікт пакаленняў атрымалася даволі цікавая, але не зусім цэльная: і не цалкам навуковая, і не апазіцыйная. З цікавых дакладчыкаў можна ўзгадаць Яна Максімюка, які крытычна аж да непаліткарэктнасці разважаў пра барацьбу апазіцыі за мазгі маладога пакалення, Павал Казанэцкі абвесціў, што згубіў інтарэс да караткатэрміновых і палітычных праектаў і ня бачыць за апазіцыяй праўды (!), Андрэй Казакевіч прадставіў даклад па ўзроставым складзе судовай сістэмы Беларусі, з якога вынікае, што судовая сістэма абнаўляецца, і даволі хутка. У апошні дзень адбылася спецыяльная панэль для "актывістаў", дзе яны распавядалі, чаму яны сталі "змагарамі", а іхныя аднакласнікі - не. Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік дакладаў.
Сустрэў шмат харошых людзей, якім шчыры дзякуй за добрую кампанію. Пабываў на Белсаце, распавядаў пра шэнгенскія візы. Выйдзе ў эфір на наступным тыдню. Працай белсатаўцаў уражаны ня быў, прафесіяналізму пакуль не хапае... Працаваць яшчэ і працаваць.
На Еўрарадыё, на жаль, ужо не хапіла ў мяне часу.
А на зваротным шляху адзначалі ў тамбуры Дзень народзінаў
kauboj.