Надзея нацыі

Jun 11, 2010 11:25

Старшыня "Моладзі БНФ" каментуе магчымае выключэньне з партыі:

"Падставы, каб нас выключыць, знайшлі б - я скраў кампутар, Франак абвінаваціў публічна, што яны кадэбэшнікі, Койпіш - з кімсьці біўся. Партыя БНФ пад гэтым кіраўніцтвам адразу пасля з’езда, калі абралі гэтая кіраўніцтва, ужо ўключылася і стала часткай Руху „За свабоду”, яна заўсёды прымала рашэнні тыя, якія выгодныя Руху „За свабоду”.

Я так і бачу, як на офісе Руху кожная раніца пачынаецца з планёркі, на якой Аляксандр Мілінкевіч абмяркоўвае з паплечнікамі ўсіх палымяных патрыётаў і тру-змагароў у шэрагах Моладзі БНФ, і вырашае, ад каго пазбавіцца.

Пытаньне: я ня так ужо і малада, але хачу ўступіць у Моладзь БНФ. Наколькі сур'ёзнай перашкодай стане тое, што ў мяне няма псіхічных захворваньняў?
Previous post
Up