Прыйшла бяда, адкуль не чакалі

Mar 24, 2010 14:30

Я такі пераадолела сябе і прачытала "Лізу". Нахабнасьці, каб судзіць аб літаратурных (?) здольнасьцях (?) Франака Вячоркі ў мяне не стае, таму толькі цытаты:

Яна прайшла міма, пакінуўшы шлейф водару салодкай парфумы. (Дарагі мой чалавек! "Шлейф водару парфумы", а тым больш "салодкай" пакідаюць за сабой танныя б... Калі Вы не шукаеце сэксу на адну ноч, не падыходзьце да такіх дзяўчын.)

І што такая пекная дзяўчына робіць у апазыцыі? (пасьля гэта фразы (геніяльнай, я лічу) Франак, як у свой час Арцюр Рэмбо, можа кідаць літаратуру назаўсёды. Свой унёсак ён зрабіў. Дзевачкі з "Моладзі БНФ" вы пасьля гэтага з Франакам размаўляеце ўвогуле?)

Правільныя рысы твару, выцягнуты нос, выпуклыя ружовыя вусны і румяныя шчокі. Яна была без касмэтыкі!

Беларуская мова з вуснаў Лізы гучала вельмі сэксуальна.

А ў Лізе я бачыў беларускую Жанну Д’Арк, гатовую ахвяраваць жыцьцём дзеля Беларусі.

Я чытала беларускую літаратуру - Коласа, Купалу, Арсеньневу, Геніюш. Зь іх твораў я чэрпала натхненьне і любоў да беларускай мовы і культуры. Я была закаханая ў Алеся Загорскага і Андрэя Лабановіча, уяўляеш?

Я хутка з усімі пасябраваў і мне давяралі новую і новую працу. Усё цалкам дабраахвотна, ніхто не атрымоўваў ні капейкі. (І нават калі б апавяданьне было ананімным, пасьля гэтага сказу першае ж падозраньне ўпала б на Франака Вячорку.)

У блогу Франак загадкава адмоўчваецца ў адказ на пытаньне ці чакаць працягу. Канешне, ўсе мы хочам, каб малады чалавек кінуў палітыку, але ці хочам мы гэтага такім коштам? Другую Асю Паплаўскую шматпакутная беларуская літаратура не вытрымае.
Previous post Next post
Up