На оўпэнэйры “Бархатный Сезон”, які прайшоў 3-4 верасня ў “Крутагор’і” пад Менскам, усё было настолькі херова, што пісаць пра гэта сорамна. Адзінай яркай плямай на фоне непрагляднай лясной цемры быў малады беларускі праект “Лёша Ліп”, якому цудам дазволілі хутка бамбануць пару трэкаў на галоўнай сцэне. Музыкі мусілі яшчэ раз адыграць на другой сцэне, але для іх не знайшлі мікрафона. З live-здымкамі такім чынам атрымаўся аблом. Але, паводле інсайдэрскай інфы, хутка будзе сольнік “Ліпа” ў “Рэактары”. Мы пачынаем знаёміць вас з творчасцю гэтага абсалютнага беларускага нефармату з невялічкага інтэрв’ю. У наступным відосе фронтмэн праекту Лёша Ліп распавядзе ўсю праўду пра сябе, Пецю Елфімава і крутых маскоўскіх прадзюсараў.
Интервью смотреть тут:
Click to view