Апошнія 50 год былі часам заняпаду нацыяналізма. Але паступова нацыяналізм адраджаецца: выявілася, што толькі нацыянальная дзяржава ў стане забяспечыць рэальныя правы чалавека, а не гэтыя распіараныя лявацкай прапагандай абстрактныя мульцікультуральнасць і глабалізм, каторыя, наадварот, нацыянальным дзяржавам прыходзіцца ахоўваць ад народнай нянавісці. Глабалізм і мульцікультуральнасць карысныя толькі вузкай групцы сусветнай алігархіі, астатнія 99,99% насельніцтва зямлі ад яго амаль ніякай карысці не маюць.
Першынство адраджэння нацыяналізма за Ізраілем, каторы абвясціў Ізраіль жыдоўскай дзяржавай. Гэта пацягнула значныя зрухі ва ўкраінскай палітыцы, бо заўжды менавіта жыдоўскае асяроддзе выступала з міфам пра антысемітскі характар ўкраінскага і беларускага нацыяналізма, распаўсюджвала на нас рускі дзяржаўны і побытовы антысемітскі імперыялізм і фашызм, палохала і прымушала Амерыку і Захад змагацца з украінскім і беларускім нацыяналізмам, нават, "забыўшыся" на антысемітызм рускі, бо з рук Крамля кармілася шмат жыдоўскіх алігархаў.
Тым часам на Захад пайшлі хвалі захопнікаў-мігрантаў, каторыя ныне зрабіліся небяспекай не толькі для асобных краінаў, але для ўсёй заходняй цывілізацыі. На Захадзе пачалі стыхійна ўзнікаць маргінальныя народныя нацыяналістычныя рухі і партыі. Адразу іх пачаў прыбіраць пад кантроль Крэмль, прычыну гэтага мы раскрылі ў папярэднім абзацы - гэта імперскі фашызм, раней існаваўшы ў форме камунізма, а цяпер нічым не замакскіраваны, проста "рускі свет", "свет для рускіх".
Расея адной рукой дапамагае нелегальным патокам мігрантаў, а другой рукой нацкоўвае на мігрантаў насельніцтва Еўропы. Зрэшты, трэба сказаць, што мігранты не вельмі слухаюць расескія імператывы, мігранты робяць вэрхал і ў самой Расеі, і гэта толькі пачатак перабудовы рускай краіны пад патрэбы мігрантаў.
Вернемся да ўкраінскага і беларускага нацыяналізма: раней з ім змагаліся не толькі ўлады Украіны і Беларусі, але таксама ўлады Амерыкі і Еўропы. З абраннем жыда Зяленскага прэзідэнтам Украіны сітуацыя абсалютна перамянілася. Нацыяналізм Украіны стаў абаронай Еўропы і ўсяго света ад імперскіх памкненняў Расеі. Амерыка паставіла нацыяналіста Вячорку дарадцам агрэсіўна-прарасейскай Ціханоўскай і дае грантавыя грошы выключна пад нацыянальную палітыку беларускай эміграцыі, праўда, не без ўплыву абстрактных лявацкіх ідэй наконт правоў чалавека, гамасексуалізма, цэнзуры няўгодных ды іншых такіх.
У такіх умовах не толькі ва Украіне, але і ў Беларусі значна пашырыліся нацыяналістычныя погляды, бо ўладам з кожным днём з імі змагацца ўсё цяжэй і цяжэй. Нацыяналізм глыбока прабраўся ў колы беларускай эміграцыі, і не толькі палітычнай. Нацыяналізм прабраўся, і даўно, у колы самой беларускай улады, няхай і пад гратэскным хаслам "беларусы - гэта рускія са знакам якасці". Усе выдатна памятаюць, як у 20-м сілавікі збівалі дэманстрантаў, кажучы, што яны прадаліся Расеі.
Нацыяналізм - гэта палітыка інтарэсаў. На падставе інтарэсаў ўрады краінаў могуць дамовіцца, узгадніць свае інтарэсы на кожны дадзены момант гісторыі. Дамовіцца на падставе ідэалогій нельга, не могуць дамовіцца камуністы з хрысціянскімі дэмакратамі, бо ідэі нязменны, якімі бы заслонамі рэнегацтва яны не прыкрываліся дзеля нейкіх кароткатэрміновых альбо маніпулятыўных выгодаў.
Такім чынам, гісторыя зрабіла поўнае кола і сярэдзіна 21 стагоддзя будзе векам нацыяналізма. Неанацыяналізма, калі быць дакладным.
Чаму летувіская прапаганда баіцца толькі беларускага нацыяналізма і ліцвінізма? З Кіева значна большая небяспека зыходзіць. Але летувіскія палітыкі думаюць, што яны ўлагодзілі Украіну, паставіўшы туды тры джыпа і бронетсранспарцёр.
pic.twitter.com/YEqaLHUHIn- Snop Siarhei (@Linija_Curzona)
August 26, 2023