Ніколі не вытрываю больш за тры дні пасіўнага адпачынку. А вось два - лёгка, нават, бывае, неабходна. Апошнім часам так замудохалася, што на вакацыях быццам у яму правалілася. Памятаю, мая бабуля, сялянка з-пад Талачына, называла гэты стан "як пяньку прадаўшы", то бок выканаўшы свой актуальны бізнэс-плян. Спала два дні, добра што сяброўкі час ад часу расчынялі нада мною парасон, перакульвалі на другі бок і шмаравалі ўсялякімі анты-, аван- і апрэ-. Чытала толькі меню за вячэрай, у сеціва ня лазіла. Добра, што шэфы плянуюць італійскую філію, я лічу.
![](http://pics.livejournal.com/lingvinistka/pic/0001s4gp/s640x480)
(гэта мяне пабудзілі паглядзець, чаму я наогул прыехала)
(паглядзела, нырнула ў ваду і зноў - брык)
![](http://pics.livejournal.com/lingvinistka/pic/0001qyb8/s640x480)