Jun 30, 2008 12:08
нашыя браты-гішпанцы чампыёны...добра для прэстыжа нас лацінскіх народаў!
а яшчэ раз уцвярджаецца, што Італія добрая каманда...нават толькі чэмпыёны Эўропы нам выйгралі, прытым на пэнальціс :)
( пра Галандцаў ня трэба ўспамінаць цяпер :))) )
учора ў газеце пра "батьку" напісалі- і менавіта так, клічучы яго "батькай". А доўга таксама распаведалі пра ягонае жыцьцё да таго, калі ўвайшоў у вялікую палітыку і пакінуў назаўсёды картошачкі...
Артыкул быў для сэрыі : "Тыя, хто нам саспсуюць жыцьцё на сьвеце" - там пра сімпатычных людцоў як Мугабэ, Чавеза і такіх пабобных пішуць.
А тут ужо пра дыктатуру ў самай Італіі людзі гавораць..як заўсёды, калі мяняецца ўлада тыя, хто прайгралі на выбарах кажуць, што мы прапалі ў "рэжым".
так што паведамляю зацікаўленным людзям, якія пра гэта яшчэ ня ведаюць, што ў нас цяпер фашызм, а да красавіка быў камуністычная дыктатура.
Хуценька мы мяняем, а...
(а што ў нас культурны рэжым псэўда-камуністычнай інтэлігенцыі, памойму, амаль што праўда..псэўда таму, што кажуць пра камунізм, а самыя ходзяць на яхтах, доўгіх 6 мэтраў, якія каштуюць нешта як мілён эўра..Але й на правіцы ня вельмі лепшая сітувцыя..)
а тут сапраўды рэжым ёсьць у нас.
сапраўдная дыктатура.
назваецца "Дыктатура Хаоса, альбо Анархіі". Усе робяць (амаль) усё, што хочаць, а калі хтось спрабуе мяняць справы ў нашай прэкраснай і фантастычнай але хаотычнай і сапраўды часам невыносімай краіне, іншыя крычаць аб рэжыме.
Хай Бог ратуе, а тут Італія становіцца першай заходнай дэмакратыяй безь аніводнай улады.
Але я ўсем і так раю прыехаць да нас, Італія ўсё роўна Італіяй, прыгожэйшай краінай поўнай смачных страў...толькі ў валізкі даеце ШМААААТ цярпеньня і добрай волі :)