Палмы й бярозы. і чаканьне...

Jul 10, 2009 00:01



У Рыме шмат палм.
Ніколі я не разумела чаму, але ў нас палмы заўсёды.
Калі ты з аэрапорта Фіумічыно з'язджаеш, здаецца табе, што нібы з Афрыкі. Толькі палм бачна...
І прылятаеш можа паміж бярозамі :)
Я бярозы вельмі люблю. Такія белыя й ціхія. Іх у нас нямашка, хацьця, мо, у паўночнай Італіі так.
Але ў Рыме не.
Ці могуць жыць разам, бярозы й палмы?
Аб  ( Read more... )

Leave a comment

hazy_spires August 20 2009, 14:57:10 UTC
Нашчасьце, -10 ды ніжэй у Беларусі здараецца ня надта часта, гэта ня тое, што ў Расеі. Узіму вецер пераважна паўночна-заходні - г.зн. з Балтыцкага мора, кліматычна Беларусь належыць да балтыцкага рэгіёну. Гэта азначае - мокры сьнег, цёмнае шэрае неба, ды ў выніку зіма хоць вельмі доўгая, аднак звычайна ня надта марозная. Яшчэ пры Саветах у Менску нават зачынялі школы, калі тэмпература сягала ніжэй за -10. У Расеі зачыняюць школы толькі пры надыходзе -20.

А ў Італіі іншае: ня кожны адразу прызвычаіцца, калі пасярод дня надыходзіць такая сьпёка, што немагчыма працаваць - і ўсё зачыняецца на "сыесту". Калі ля мора - то ОК, але-ж далёка ня паўсюль у Італіі - побач мора.
Цяпер бадай што паўсюль у памяшканьнях усталявана кандыцыянаваньне паветра; але цяжка ўявіць, як выжывалі італьянцы раней, калі кандыцыянаваньня паветра не было! Ну бо супраць марозу можна апрануцца так добра, як патрабуецца: швэдар, шалік, шапка, нарэшце аўчынны кажух :) - а што рабіць супраць сьпёкі?!

Па-расейску і беларуску, калі хтосьці скардзіцца на сьпёку, ёсьць такая прымаўка: "Нічога - ад гарачыні паміралі менш, чым ад холаду" ("От жары умирали меньше, чем от холода"); ды-ж ня ўпэўнены, што гэткая прымаўка была-бы праўдзівая таксама ў Італіі (хіба што ў Альпах).

Reply

lidiafederica August 20 2009, 20:08:08 UTC
0, ведаеце, дзішна што менавіта сёньня Вы мне пра гэта напісалі :) бо сёньня тут у Рыме (хацьця мы адносна блізка да мора) было недзе + 37, а ў мяне дома няма анікага кандыцыянаваньня паветра, нават вентылятара ня маем. як выжыць? ну проста так, вядома нават я сёньня трохі цярпела, але трэба шмат піць,лёгка есьці, есьці цукар, апрануць натуральную й лёгкую вопратку, не хадзіць на вуліцы (я гэта раблю, але лепей не рабіць) між 12 і 16 г., і яшчэ старацца ня думаць аб сьпёцы. але аб забаўных, прыемных рэчах.
Вось і ўсё :)
такая сьпека як сёньня мне вядома цяжкая, ня хочацца нічога рабіць. але пры марозе тое ж самае. нават горш: пры сьпецы - добра, ня хочацца працаваць, адчуваеш сябе слабавата й усё.
а пры марозе, мароз па ўсім целе, страдаеш, бо холадна, і ведаеш, што так будзе яшчэ далей па некалькіх месяцах....брр! :) а сьпека- два тры тыдні й усё )

Reply

hazy_spires August 24 2009, 17:49:20 UTC
Пішуць, што, маўляў, Праз дваццаць гадоў клімат у Мінску будзе, як у Кіеве - навіна, добрая для Менска. Аднак, пэўна, ня нядта добрая для Кіева, або Рыма.

Reply


Leave a comment

Up