Дух Пана Бога на мне,
бо Пан намасціў мяне
абвяшчаць добрую навіну ўбогім.
Паслаў мяне перавязаць раны змучаных сэрцаў,
прапаведаваць вызваленне палонным
і вязням - свабоду; а
бвяшчаць год ласкі Пана
і дзень помсты нашага Бога;
каб суцяшаць усіх засмучаных,
каб развесяліць тых, хто плача на Сыёне,
каб даць ім вянок замест попелу,
алей радасці замест суму,
вопратку хвалы замест духа маркоты.
(Іс 61)