Пра тую, што ў мора...

Aug 01, 2010 12:04

Мне сніцца мора... Гарачае сонца, пясок, салёная вада...
Прачынаешся -  ты ў пакоі... на ложку, а марскі брыз, які толькі што адчуваў - выннік адчыненнага вакна...

- А давай махнём на мора? Што тут 465 км?? Тым больш дарога роўная...
Знайшліся аднадумцы. Спачатку трэба  аб'ехаць увесь Кіеў, бо шаша знаходзіцца на супрацьлеглым канцы.
У мэтро выпадкова зірнула на сцяну і ўбачыла тв, па якім круцілі гараскоп.
Такая пазітыўная рэч, для тых, хто выязжае з гораду))) Новыя знаёмствы, новыя падарожжы)))

На шашы падабраў хлопец, які ехаў у Севастопаль (гістарычная радзіма маёй бабулі), дзе б хацелася пабываць, паглядзець, што яна абараняла... Хлопец прапанаваў ехаць з ім - на тры дні, ёсць дзе ночыць, а пасля ён назад верне. Эх...з радасцю, але сябры ўжо абагналі, яны ўжо недалёка ад Адзесы... Пакуль ехалі, спявалі песні - "Трасса Е 95", "Одесса - жемчужына у моря". Я ніколі тут не была, таму чакала ўбачыць нешта незвычайнае. Калі людзі прысвячаюць ёй такія словы, значыцца нешта ў ёй ёсць!!!

... Так атрымалася, што давялося ночыць у дарозе. Да трох раніцы пілі каву, глядзелі ўкраінскія фільмы, а пасля зноўку вырашылі рызыкнуць. Падабрала цыганка, пашанцавала, што да самога месца прызначэння.
...

Але  ўбачыла я, шчыра кажучы, не тое, што ўяўляла.... 
Па-першае, жудасны пах.... тухляціна, мача і нешта яшчэ...
Па-другое, смяецця ў калена...
Па-трэцяе, злыя людзі... Падумалі, што так рэагуюць, бо размаўляем па іншаму, вырашылі зліцца з натоўпам - размаўляць па-расейску...не дапамагло.. Вочы прадаўцоў так і казалі: "Нахалеру вы сюды прыпёрліся", і гэта ў лепшым выпадку...
Па-чацвёртае, здавалася, што гэты горад дагэтуль не выйшаў з савецкага саюза...

Зараз усё будзе лепш - пашлі на мора! Лепш бы я гэтага не рабіла...
Чорнае мора называецца так з-за смецця???

Якая Дэрэбасаўская?? Хацелася схапіўшы рэчы бегчы з гэтага жудаснага гораду!!

P.S. Калі свае ўражанні аб убачанным расказвала сяброўцы, яна здзівілася - я ж бачыла гэты горад на фотках, ён такі мілы!!
Пераглядзела фоткі - і сапраўды, нічога так... але гэта толькі на фотках...

Падарожжа, Адеса, Украіна

Previous post Next post
Up