…Аксане, гераіне, 27 год, у калясцы - 5. Гісторыя трагедыі як жарт - ішла, падслізнулася, згубіла
прытомнасць, прыйшла ў сябе - зламаны хрыбетнік… схадзіла ўзімку пагуляць… Раней працавала ў шпіталі, зараз увесь час у хаце. Прыйшлося змяніць звычкі, прыстасавацца да
новага жыцця - жыцця ў калясцы… Але нягледзячы на гэта, не ўпала духам. Ад яе шла добрая пазітыўная энэргетыка ;) Устаць на ногі не разлічвае, кажа: “сама як медык не назіраю дынамікі”. Ежу прымае раз на дзень, каб не набраць лішняй вагі: бо з-за гэтага, па-першае, не зможа ўлезці ў каляску, па-другое - з’явяцца цяжкасці ў сваякоў па абслугоўванню…
Мы вырашылі разам прагуляцца па яе звычайным маршруце, каб высвятліць, наколькі вуліцы горада зручны для інвалідаў. У “страшны” ліфт яна заскочыла самастойна, адзінае з-за вузкіх дзвярэй - б’ецца касцяшкамі пальцаў. Ад ліфта да выхада зноў перашкода - стромкая лесвіца. Калі б дзяўчына спускалася па ёй самастойна, то магла б спакойна “вынесці” дзверы з дамафонам…
Раней, падыходзячы да светлафора, я звяртала ўвагу, што плітка бліжэй да дарогі апускаецца, але не ведала для чаго. Зараз ведаю…толькі вось троху пралічылі будаўнікі.. на калясцы на яе ўскочыць можна толькі з “разбегу”. Ля стаматалагічнай паліклінікі пандусы, відаць, рабілі для дзіцячых калысак, бо для крэсла вельмі шырокія. Ну не разлічвалі, што інваліды-калясачнікі могуць звяртацца за паслугай да стаматолагаў..
Падыходзім да крамы… Тут пандусы існуюць толькі па паперах… Каб патрапіць у краму, Аксана кажа, што чакае, калі будуць праходзіць мужчыны і просіць аб дапамозе. Мы чакалі хвілін пяць. На сустрач ішлі выключна жанчыны. Неўзабаве пашансіла - з крамы выйшлі два хлапца, якія з радасцю адазваліся дапамагчы. Узялі каляску з двух бакоў і перанеслі праз лесвіцу. Дзяўчына нагадвала каралеўну на троне.
Адлегласть маршрута - адзін прыпынак, але на ім сустрэліся чатыры светлафоры, высокія пад’ёмы, удары аб якія адбіваюцца ў спіне. Убачыць інвалідаў-калясачнікаў на вуліцах горада вялікае дзіва… не таму што іх няма, а таму што адсутнічаюць усе умовы.
Па дарозе Аксана распавяла, што некаторы час займалася бальнымі танцамі ў калясцы, нават паказала некалькі рухаў.У дзяўчыны доўгія, размаляваныя пазногці. Кажа, што з дзяцінства аддавала ім шмат увагі. Хацела б зараз займацца нарошчваннем пазногцяў, але трэба скончыць трохмесяцовыя курсы. А ўмоў для гэтага няма.
Тры гадзіны правялі з гэтым мілым чалавекам: адкрытая, жывая. Радая, што пазнаёмілася з гэтай
дзяўчынай ;))
Вось здаецца людзі будуюць планы на некалькі год наўперад, раскладаюць усё па паліцах, а тут - бах і ўсё! І рабі, што хочаш.. Таму рабіць трэба ўсё зараз, на дадзены момант, а не адкладваючы да "лепшых часоў”… хто ведае, якія часы гэта будуць