Нічыю на сваім полі з "Кавасакі Фронтале" - 1:1 можна лічыць посьпехам для трэнэркі гонконгаўскага "Істэрна СК".
Яна ўжо двойчы патрапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Найперш як першая жанчына, якая у якасьці футбольнага трэнэра прафесійнага мужчынскага клюбу выйграла Прэм'ер-лігу сваёй краіны. Зараз яна першая жанчына-трэнэрка, якая ўзначальвае футбольны клюб у першынстве азіяцкай Лізе Чэмпіёнаў. І сёньня ейны клюб узяў першы бал у гэтым спаборніцтве.