Jun 13, 2007 02:04
Учора ноччу, калі знік інэт, захацелась просто равець на ўсё горла...
трэ здаць работу...
бавіла час за гулямі, а потым раптам прыгадала, што ёсьць у мяне суніцы...
адчыніла рамы на балконе, звесіла ногі, паліла і ела сонечна-салодкія суніцы...
ммммм, смак жыцця тады быў дакладна адчувальны...
лёгкія, як тая сунічка, думкі...
смачныя, як сунічны джэм, успаміны...
дробныя, як сунічныя семачкі, дрыжыкі...
ветрык расказваў нешта вельмі сакрэтнае мне на вуха...
але я гэтак задуменна ела суніцы, што нават не пачула яго слоў...
паўтарыць ён не захацеў....дурненькі...
ці, можа ня ведаў, што я той ноччу была дзяўчына-вецер??
вецер з сунічным пахам...
файны!!!