Мы адказныя за вайну!

Mar 28, 2014 11:32

У мяне цудоўныя бацькі. Я ніколі не ведала, што такое праблемы "бцькоў і дзяцей". Яны падтрымлівалі мяне, калі на Плошчы стаяла, падтрымлівалі, калі ваявала супраць БРСМаўская акупацыі маей школы. Падтрымлівалі каклі зьехала з Беларусі... І вось зараз яны спрабуюць давесці мне, што мая галава забіта прапагандай... Цяжка чуць ад іх, што "мы масса, не мы решаем воевать ілі нет". Усе іх аргументы зводзяцца да аднаго "Мы старшое, мудрейшее поколеніе, мы много пережілі, мы знаем как надо". Калі я гэта чую, стае горка... горка ад разумення, што пропасць паміж намі немагчыма вялікая. Горка ад таго, што гісторыя паўтараецца, пакаленіе пры якім прыйшоў да ўлады Гітлер, мела такія ж самыя аргументы. А зараз у Нямечыне няма ніякага аўтарытэту старэйшых, і пропасць паміж пакаленнямі ўжо ніякім мастом не з'яднаць.

Ці мала сямей якія зараз таксама падзяліліся на супраць вайны і заПутіна???
Што будзе далей?
Previous post
Up