Я асабліва неабыякавы да прадукціі РУПП ""Брестхлебпром". Калі Каміла была зусім малая Міланка знайшла ў хлебе гэтай фірмы кавалак металу. Канешне, быў сюжет на Белсаце, дзе спадарыня Мукасей, галоўны тэхнолаг - начальнік вытворча-тэхналагічнай лабараторыі, "ізвінілась перад усемі". Яж тады касіў пад звычайнага "патрыбіцеля" і заработаў у знак кампенсаціі торцік, і нейкі мажорны хлеб. А калі яна мне пазваніла, каб наехаць, чаму я званю на телевізію, сказаў: што працую экскаватаршчыкам))))
Потым РУПП "Брестхлебпром", как перадавік нашага хлебнага праізводства, не пераставаў "радаваць" мяне сваім дзіўнымі назвамі. Пакуль на
сайце арганізацыі толькі старыя назвы хлеба: "Спадар", «Шагаловский» бездрожжевой, альбо "Кураж", якое, напэўна, можа ужываць з аднайменным бырлам. Крыху пазней з'явіўся хлеб "Бульбаш", пасля чаго адно вельмі паважанная мной спадарыня абурылася чаму няма "Маскаля", "Хахла" і "Жыда". І сення я набыў, о цуд, новы хлеб РУПП ""Брестхлебпром". Калі ласка, "Зорка Гандлю".