У Кобріне можна набыць піва, але яго нельга піць.

Nov 23, 2010 15:45

Толькі што вярнуўся з Кобрына. Хацеў на мясцовым аўтавакзале, пакуль маршрутку чакаў, піва папіць. Зайшоў у мясцовы бар, што там на другім паверхе, але там піва не прадаецца. Пытаю: дзе тут у вас можна піва папіць? А мне адказываюць: што набыць яго можна ў шапіках на першым паверхе, а піць нідзе нельга. На пытанне, "а навошта яго тады прадаваць?" адказ у мясцовай так бы мовіць барменшы так і не атрымаў. Цікава, калі ў нас, нарэшце, будзе нармалевы сэрвіс, і дастаткова месц, дзе можна адпачыць,  альбо хаця б паесць і піва папіць? Бо ў гэтым бары на аўтавакзале, я б нават галодны нічога не набыў бы. Але галоўнае мясцовыя жыхары ўдзячны Лукэшенка: за Дажынкі, тратуарную плітку , аквапарк і Лядовы палац.                           

Піпец, Рэчаіснасць, Піва

Previous post Next post
Up