May 23, 2012 18:46
Зноў травень. Зноў Лера піша у жж.
Сёння быў першы прагляд. Па тыпаграфіцы. Усе хваляваліся, некаторыя, як заўсёды, не спалі сёння.
Але чаго яны ўсе хваляваліся, усё ж добра. Ды яшчэ час ёсць да прагляду па кампазіцыі, на якім, хутчэй за ўсё, працы па тыпаграфіцы зноў будуць выстаўляцца.
У мяне ўсё добра, але ж я думаю, што зраблю яшчэ некалькі варыянтаў ці-шорта, нават толькі эскізна. Дарэчы, потым, калі дадому вярталася, думала, якія ж яшчэ можна майкі зрабіць, з якімі надпісамі.
Яшчэ трошкі падпраўлю манаграму.
Мне вельмі спадабаўся гэты флэшмоб, які прапанавала Аня. Мы напісалі на лістках А4 слова "Дзякуй" так, як мы можам, як мы валодаем інструментам, а потым кожны аддаў свой ліст Андрэю Мікалаевічу. Мы ўсе былі вельмі удзячныя і заўсёды з вялікім задавальненнем хадзілі на тыпаграфіку.
І мы з Аняй сапраўды напісалі ДЗЯКУЙ. А астатнія - Спасибо.
роднае,
жыццёвае,
юні