Ляціць час. Так хутка.
Што можна сказаць. Што новага.
Больш думак аб сэнсе жыцця, сэнсе існавання.
Чым далей тым больш становішся цынічным, чэрствым, злосным у звычайным жыцці і сэрца кранаюць коцікі ды панды.
Падзеі ва Ўкраіне, "Крымнаш", вайна на Данбасе. Абпаленыя трупы маладых украінскіх хлопцаў, палаючыя вёскі, разбураныя гарады. "Русский мир" ва ўсёй сваёй "прыгажосьці". Мора ахвяр тэлебачання, спрэчкі да моманту, калі зразумела, што няма сэнсу тлумачыць ды пераконваць, што белае - гэта чорнае і наадварот.
Стаў падабацца джаз, блюз, лаунж. Гадоў у 25 - здавалася такая музыка лайном. Але дакладней сказаць, зараз усе успрымаецца прасцей і можна даць нейтральную адзнаку музыцы, учынку, падзеі.
Ёсць пару новых мэтаў: прайсці курсы IPSC, вывучыць HTML5, вывучыць ангельскую мову, якую я даволі нядрэнна разумею, ніколі ў жыцці не вывучаючы.
Жаданне размаўляць на мове, але няма з кім. З баьцкамі ды братам зрэдку.
Хутка закончыцца тое, што не дае спакою апошні год. Зьявіцца больш вольнага часу, якога так зараз не хапае.
Падарожнічалі ў Палангу ў жніўні. І якраз гарачы сонечны дзень змяніў дажджлівы халодны, іменна такі, які заўседы быў у маіх думках. Я насіўся па пустым халодным пляжы, лез у ледзяную ваду, падстаўляў твар салёнаму ветру і пырскам Балтыйскага мора. І такое дзіцячае шчасце мяне напаўняла. Такі прыліў моцы, настрою, натхнення, супакою. Нездарма я нарадзіўся ў моцную навальніцу, нездарма мой няпросты імпульсіўны характар супакойваецца ў час шторму і я адчуваю спакой і магу знаходзіцца ў такіх умовах даволі доўга. Словамі не апісаць гэтае пачуцце, калі ты застаешся сам насам з непагаддзю, штормам і акружаючая прастора дае тое пачуцце - шчасця.
Аж меланхолія прайшла. Зараз успаміны зацьмілі ўсё, паслухаю музычку пайду выпью чаго небудзь.