Oct 01, 2009 23:41
Зусім нядаўна пілі з Альгердам піва - з нагоды ягонага і майго дня народзінаў. Дарэчы, прастаўляўся Альгерд.
Апошні раз бачыў яго зусім нядаўна. Быў у Беластоку, забёг на "Рацыю". Часу было зусім мала. Выкурылі з Альгердам па цыгарэтцы і я паляцеў па справах. Развітацца не паспелі, бо Альгерд сыйшоў у студыю чытаць навіны. Як толькі выйшаў з "Рацыі", то ў машыны па радыё слухаў тыя самыя навіны, начытваць якія сыйшоў Альгерд і праз якія мы не паспелі развітацца. Гэта быў апошні раз, калі я чуў ягоны голас.
Дзякуй, калега, за журналіцкую навуку ды за добрую кампанію на шматлікіх пасядзелках!