аўто

Jul 28, 2009 16:04

Сёння ўпершыню за шэсць год сеў за руль вучэбнага аўто. Адразу ўражанні не самыя добрыя. Не думаў, што ўсё так дрэнна. Інструктар праверыў маю здольнасць рабіць развароты на палігоне і  адправіў у горад. Мышачная памяць пачала спрацоўваць, перадачы пераключаюцца больш-менш добра, заглох усяго адзін-два разы. Пакуль цяжка канцэнраваць увагу на ўсіх момантах кіравання: трэба і ў люстэркі глядзець, і перадачу пераключыць, і за хуткасцю сачыць, і паваротнікі ўключаць і пра знакі не забываць. Бывала так, што пакуль глядзеў ў люстэрка машына сама (гыгы) збочвала на суседнюю паласу.

Зрэшты, не ўсё так блага. Калі атрымаецца хутка зрабіць медычную даведку, то, маю спадзеў, да канца лета буду з пасведчаннем кіроўцы :)
Previous post Next post
Up