Талака салідарнасьці 328Беларусь вядомая неапраўданай жорсткасьцю пакараньняў за злачынствы, зьвязаныя з забароненымі рэчывамі. Наш закон - самы строгі ў Эўропе і сярод краінаў Мытнага зьвязу. "Пакараньне за захоўваньне рэчыва не павінна прыносіць чалавеку больш шкоды за ўжываньне самога рэчыва. У першую чаргу гэта тычыцца пакараньняў за захоўваньне марыхуаны для асабістага выкарыстаньня", - казаў 39 прэзідэнт ЗША Джымі Картэр.
Досьвед паказвае, што палітыка сьляпых забаронаў, так званая "вайна з наркотыкамі" толькі пагаршае агульную крымінагенную сытуацыю, амаль не ўплывае на ўзровень спажываньня забароненых рэчываў, дазваляе квітнець чорнаму рынку і спрыяе распаўсюду малавывучаных і надзвычай небясьпечных наркотыкаў.
Сёньня больш за 10 тысяч беларусаў знаходзяцца за кратамі па артыкуле 328 КК. Шмат зь іх - гэта маладыя людзі, якія трапіліся за ўжываньнем ці захоўваньнем марыхуаны, часта ў нязначнай колькасьці. Яны не заслужылі такога пакараньня!
Талака салідарнасьці 328 - гэта групавая дзея падтрымкі несправядліва асуджаных па артыкуле 328. У праграме мерапрыемства:
• Калектыўнае падпісаньне паштовак падтрымкі асуджаным
• Запуск перапрацаванай пісьмовай пэтыцыі за зьмены ў заканадаўства
• Шчырыя размовы з людзьмі-кнігамі, якіх закранае пытаньне 328
• І шмат іншага
Талака пройдзе 19 кастрычніка ў прасторы @[328776374168137:274:Прастора "Сталоўка XYZ" / Gallery 'Canteen XYZ'] (Менск, Фабрыцыюса 4, 3 паверх). Пачатак а 19:00. Рэгістрацыя не патрабуецца.
Posted by
Константин Толстоногов on
8 окт 2017, 19:08