Originally posted by
alligatorfx at
postДрузья!
Поскольку сегодняшний пост моего доброго друга и, по совместительству, талантливейшего беларусского поэта Всеволода Стебурако, вызвал широкий резонанс общественности, выходящий далеко за рамки ЖЖ (многочисленные перепосты, споры об адекватности рассуждений, столкновение точек зрения людей разных возрастов, срач в комментариях - в том числе на "Нашай Нiве" и "Generation.by", - цунами в Японии и сезонное обострение ненаклоняемости у отдельных личностей), я решил осуществить санкционированный автором наброс на вентилятор и в этом сообществе.
По правде говоря - есть, о чем подумать.
Originally posted by
pan_t_joculator at
Пакаленьне LAST Тыя, каму зараз 30-ць (+ - 5 год) - гэта прадстаўнікі апошняга пакаленьня беларусаў. Ва ўсім сьвеце вядзе рэй пакаленьне NEXT - але гэта не пра нас. Мы пакаленьне LAST.
Не памыляюся. За намі ідзе ўжо не пакаленьне беларусаў, але пакаленьне грамадзянаў РБ. Ёсьць сярод іх, безумоўна, адзінкі, якія праз сям'ю ці нейкія выключныя з'явы атрымалі невылечны вірус беларускасьці. Але большасьць з маладзейшых - гэта жыхары РБ, але не беларусы. Так - яны негатыўна настроеныя да дыктатуры, так - яны значна больш цывілізаваныя, унутрана свабодныя, разумныя і перспектыўныя, але не беларускія... Бяз крыўдаў, але гэта факт і гутарка тут не пра іх. Яны напішуць самі пра сябе пазьней і на іншых мовах з дапамогаю ўсюдыіснага гуглтранслейта. Ці будзе толькі ў тых радках "у кароткае"...?
Тут - пра іншае. Пра апошняе пакаленьне, для якога "90-ыя Forever" (с).
Прадстаўнікі пакаленьня LAST - гэта людзі, якія засталі трэццю спробу беларусізацыі, пачыталі БЧБ-падручнікаў, скончылі беларускамоўныя школы і факультэты.
Прадстаўнікі пакаленьня LAST нарадзілася ў Саўку, але збольшага са свабоднай сьвядомасьцю і праз гэта з патэнцыяльнай магчымасьцю стаць сапраўднымі прадстаўнікамі нацыіі без комплексу непаўнавартаснасьці, "вясковасьці", "малодшабратэрства".
Прадстаўнікі пакаленьня LAST падшпаркамі цягнуліся на дыбачках ў натоўпах 96-ай Вясны побач з легендарнымі дзядзькамі з Тутэйшых.
Прадстаўнікі пакаленьня LAST пайшлі з акцябратаў і піянэраў наўпрост ў МФ, Край, БПС, беларускія скаўты.
Прадстаўнікі пакаленьня LAST слухалі ULIS, Краму, НРМ разам з Нірванай і Дэпешамі і вучылі бацькоў слухаць радыё Свабоду "штовечар у жывым этэры"...
Прадстаўнікі пакаленьня LAST сьціскаючы кулакі ў падлеткавым максімалістычным запале да сьлёз шкадавалі, што не ўдзельнічалі ў першых выбарах 1994-га. Так шчыра, як юнакі-пяцідзесятнікі, шкадавалі, што не паваявалі ў 2-ую сусьветную...
Прадстаўнікі пакаленьня LAST бачылі сапраўдныя сцяг і герб і памятаюць міліцыянтаў ў канфедэратках з нашыўкамі з "Пагоняй", якія нікога не лупцавалі за БЧБ.
Прадстаўнікі пакаленьня LAST пад гітару сьпавлі Мельніва і Воюша верылі таму, што пяюць.
Прадстаўнікі пакаленьня LAST называлі сваіх дзяцей Вітаўтамі, а сабе бралі псэўданімы Альгерд.
Прадстаўнікі пакаленьня LAST проста верылі ў тое, што Беларусь можа быць беларускаю.
Прадстаўнікі пакаленьня LAST з'язджалі ў Штаты і спадзяваліся вярнуцца...
Калі так адбылося, што мары і надзеі неяк незаўважна распусьціліся ў паветры як міраж? Нас падманулі? Мы не ўтрымалі?.. Ня ведаю.
Ведаю толькі, што прадстаўнікі пакаленьня LAST будуць паміраць павольна і многія пакінуць, магчыма, і не горшую памяць па сабе.
І толькі вельмі балюча ўсведамляць, што нашая будучыня, праваліўшыся паўсьляпым шчанюком ў адкрыты люк, так і засталася забытая, пранізьліва скуголіць недзе там у мінулым, якое няўмольна адыходзіць ў далячынь...