Чаму 9 сакавіка зрабілі выходным? Фантазія.
можа таму, што Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1918 - Выканаўчы Камітэт Рады Ўсебеларускага Зьезду прымае Другую Ўстаўную грамату.
можа таму, што Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ нарадзіліся:
1883 - Францішак Аляхновіч, беларускі драматург, тэатральны дзяяч, публіцыст, які трапіў пад хвалю рэпрэсій адным зь першых, 1 студзеня 1927 году. Пра сваё знаходжаньне ў савецкіх канцлягерах напісаў успаміны «Ў кіпцюрох ГПУ». Саветы абмянялі яго на вязьня польскай турмы Браніслава Тарашкевіча.
1962 - Гэнік Лойка, беларускі скульптар, адзін з ініцыятараў стварэньня маладзёвага адраджэнскага руху «Беларуская Майстроўня» (1980).
можа таму, што Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ памерлі:
1953 - Мікола Равенскі, беларускі кампазытар і дырыжор, аўтар музыкі да гімну «Магутны Божа» на словы Натальлі Арсеньневай.
1971 - Іван Ахрэмчык, беларускі мастак і пэдагог, імем якога была названая мастацкая вучэльня ў Менску.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Беларусь у рубяжох расьсяленьня і лічэбнай перавагі беларускага народу абвяшчаецца Народнай Рэспублікай. Асноўныя законы Беларускай Народнай Рэспублікі зацьвердзіць Устаноўчы Сойм Беларусі‚ скліканы на асновах агульнага‚ роўнага, простага‚ патаёмнага і прапарцыянальнага выбарчага права‚ не зважаючы на род‚ народнасьць і рэлігію.
З Другой Устаўной граматы Выканаўчага Камітэту Рады Ўсебеларускага Зьезду (9 сакавіка 1918)
Выкарыстаны матэрыял:
http://www.svaboda.org/content/article/24509545.html