"Сложные щи"

Sep 18, 2020 14:40

У нас, "сапраудных беларусау", и правда сложное к русским отношение. В силу определённых исторических событий. Об этом очень хорошо один из героев В. Короткевича сказал.



Его роман "Колосы под серпом твоим" я вообще ставлю (на" беларуска палiчцы", разумеется) так же высоко, как "ВиМ" - на русской.
Жаль, что современная белорусская ылита совсем, судя по всему, не знакома с ним...
"І таму мы, незалежна ад нашых добрых якасцей, удзельнічаем у адным вялізным злачынстве, імя якому... Расійская імперыя.
Стары вальтэр’янец усміхнуўся. Зялёны і сонечны цень ляжаў на яго абліччы, а ў вальерах далёка і прыглушана крычалі птушкі.
- Чаму ж не змяніць гэтага? Ёсць разуменне, ёсць воля, ёсць зброя.
- З кім змяніць, сынок? Каб было з кім - я першы блаславіў бы цябе на гэта,- сумна ўсміхаўся стары.- Няма з кім. Пагоны, ордэны, прывілеі разбэсцілі амаль усіх. Гэта подласць. Гэта замаскіраваныя хабары, якімі бяруць прагных да пашаны і проста нячыстых людзей. І вось таму я кажу табе гэта, каб ты не быў падобны да іх. Ніколі не бяры прынады, ніколі не бяры славы і ўлады - хаця б цябе сілком цягнулі да іх. Ніколі не йдзі на раду нечасцівых, блажэн муж.

Я не бэшчу заходнікаў. Яны былі патрэбны і неабходны. А нашчадкі, узяўшы ад іх усё горшае, ператварыліся ў карыкатуру на іх... Славянафілы ж, якія былі, такія і засталіся, толькі што не выціраюць масляных рук аб валасы, расчасаныя страхой, і не смаркаюцца ў руку, хаця схільныя ўхваляць і тое і другое.
- А вы што ж?
- Я лічу, што людзям патрэбна новая вопратка... Але сам неяк дахаджу ў старой. Калі, вядома, не траплю ў вашу разню.
- Хто каго будзе рэзаць?
- Адны адных. Вялікая вайна за шкарлупіну выедзенага яйка. Княства, як цяпер мудрагелістыя гегелісты кажуць, «і-дэ-алё-гічных» лапцей супраць герцагства «тэ-о-рэ-тычных» манішак. Абсалют дурасці! Будзе рэзаць «тупаканечнікаў» - не спадзявайцеся на мяне.
(книга I, глава 17, разговор Алеся с дедом, князем Загорским-Вежей)

Всё-таки неправда это, что классика "устарела". На то она и классика, что описывает вещи неизбывные. Века проходят, а межчеловеческие отношения всё те же.

что это было?, Россия, литература, история, жизнь, экзистенциальное, Белоруссия

Previous post Next post
Up