Далі Б-жа, пераможам ...
Беларуский еврей пишет проникновенные стихи о любимой Родине.
рав Игаэл Львович Йегуди, «За любімую Беларусь»
******
За любімую Беларусь
Польшча марыць аб Гародні,
Марыць-марыць…ды дарма ж -
Бо ніякай тут падставы, далі Б-г,
Зусім нема ж….
Польшча Берасьця жадае,
Хцівы хіжы польскі пан -
Толькі б войско-бялоруске
Не разьдзерла каб жупан…
Польшча пляскае ў далоні:
У Менску здраднікаў цімала!
Сьцеражыцеся, панове:
Беларусь каб у лыч не дала !...
Дзякушкі, маскоўскі барын,
За падтрымачку - дый годзе,
Але ж ведай, што ніколі
Беларусь у прыгон не пойдзе !
Сьцяг наш мірны па-над намі:
Ён чарвоны са зялёным.
Госьцю радыя, злачынцам
Мы пакажам шлях знаёмы:
Ботам у дупу - вон, сабакі!
Прэч, пся крэў, із нашай хаты!
А тутэйшых тэрарыстых -
Усіх на нары ды за краты.
За любімую паўстанем -
Сын за маці, муж за жонку !
З дапамогай Б-скай ласкі,
Адстаім сваю старонку.
На ральлі сабралі збожжа,
Ў хляўках брыкаюць цяляты…
Далі Б-жа, пераможам,
Вернем мір у нашы хаты.
Блакіт сьветлы па-над намі,
Пад нагамі - грунт наш родны,
Жывем ціха, жывем вольна -
Зьберажэм наш край свабодны !