(no subject)

Mar 03, 2007 17:00

Палітыка і моладзь.

Што для мяне палітыка.

Палітыка - (гр. politike - мастацтва кіраваньня дзяржавай) гэта значыць дзейнасьць накіраваная на захаваньне адметнасьці (у нашым выпадку беларускасьці) кіраваньня краінай у прамежкавы этап яе існаваньня і, па сутнасьці, адпавядае яе гістарычным традыцыям, геапалітычнаму становішчу, культурнай традыцыі. Цікава тое, што сучасная беларуская палітыка не адпавядае "нічаму" зь пералічанага....

Прыклад:
Гістарычнай традыцыі - Парламентарная манархія ў Англіі, якая пачала існаваньне яшчэ ў перыяд індустрыялізацыі і каланіялізма і заканамерна гістарычна разьвілася ў сучасную Прадстаўнічую Парламентарную манархію ( г.зн. у Парламенце зьявіліся прадстаўнікі немаёмасных і маламаёмасных клясаў). У нас жа парламент зьявіўся толькі на пачатку 90-ых і праіснаваў толькі 6 гадоў (да абраньня ВС 13-га скліканьня, які быў абраны пры Луке і, фактычна, з 1996 года страціў усялякую самастойнасьць і незалежнасьць ад выканаўчай улады і пРЭЗІДЭНТА ў яе асобе).Значыць парламентарызм нават не разьвіваўся ў нас як самастойная заканадаўчая і прадстаўнічая інстытуцыя. Я супраць гэтага, бо разумею, што калі так будзе, то ніякі іншы чалавек, акрамя адзінаабранага дыктатара Лукашэнкі, ніколі самастойна і без яго ўказкі не здолее рэалізаваць ні халеры сваіх канстытуцыйных правоў па раўнапраўным доступе да ўлады і тым больш паўплываць на змяненьне яе формы.Плюралізму ў такой дзяржаўнай сістэме быць не можа. Моладзь цікавіцца палітыкай, таму што яна як мінімум гэта разумее, альбо калі не разумее дык здольна бачыць болей, чым просты рабочы на заводзе, які з большага даўно ўжо не здольны пазбавіцца сацыяльных кайданкоў, якія накінуў на яго Лукашэнка і яго дыктатура: чалавек стаў жывёлай і не усведамляе сваё месца ў гэтым сьвеце, не задае сабе ніякіх філасофскіх пытаньняў, не думае, што здольны калі небудзь сам паўплываць на зьмены ў грамадстве і жыцці, яго адзінае натхненне праца-грошы-сям'я. Мы - моладзь выпадаем з гэтага ланцужка, бо проста не маем яшчэ гэтых сацыяльных кайданкоў, думаем, разважаем, марым... І, заўважыўшы гэтую пастку Лукі, запытваемся ў сябе:"мне стаць быдлам і падпарадкоўвацца, альбо самастойна будаваць сваё жыццё?.." Мы выбіраем і становімся творчай інтэлігенцыяй. Гэта таксама крыху гістарычна для Беларусі - беларуская інтэлігенцыя заўжды змагалася і ніколі не памірала, праўда і не перамагала...

2. Геапалітычнае становішча - усе краіны лічацца са сваім геапалітычным становішчам і здабываюць сакбе найлепшыя даступныя з таго выгоды. У Германіі 2-паловы 19 ст - 1 -ай паловы 20 ст. асноўнай адметнасьцю быў вугаль, шмат вугля (на той перыяд асноўны стратэгічны сыравінны рэсурс), гэта дазваляла ёй хутка падымацца з руін пасля войнаў і распачынаць новыя, павышала дабрабыт насельніцтва. Швейцарыя вядома сваімі банкамі. Чэхія - срэбрам. Сучасная Расея - нафтай і газам. Чым вядомы мы?
Усё, што мы выпушчаем, выпушчаюць і іншыя замежныя краіны ў лепшай якасьці і з больш танным коштам. Зямлі ў нас мала, а мы чамусьці разьвіваем аграпрамысловасьць. Ніякай вялікай
сілы з сябе не ўяўляючы мы (у прыватнасьці спадар Лукашэнка) дазваляем сабе пасылаць усіх на лева-на права. І пасьля гэтага мы здзіўляемся, чаму стаім у хвасьце разьвіцьця сярод усіх эўрапейскіх краінаў?? Палітыка, якую праводзіць дыктатар на нашай зямлі найбольш непрыемна для моладзі, так як маладыя людзі з большага бачаць усё гэта не праз ружовыя акуляры, а на ўласным досьведзе: так яны вывучаюць аспекты развіцця беларускай дзяржавы ва ўніверсітэтах, езьдзяць у замежныя паездкі, разважаюць, задаюць сабе пытаньні і, наканец, разумеюць, што сусветная інфармацыя і інфармацыя ў беларускай геапалітычнай прасторы значна адрозніваецца... і вось тут пачынаецца....

3.Культурная традыцыя. Нацыянальная ідэя.
Дзе нашая палітычная эліта? Яна расла? Дзе? У калгасе?Складана сьцвярджаць дзе яна ёсьць. На вуліцах, у пастарунках, у вязьніцах... Я супраць таго! Ненавіджу гэтую сістэму,
якая фарміруецца сама па сабе з дупы аднаго вялізнага павука, які пляце сабе гэтае павуціньне наменклатурнай вертыкалі. Наша сіла ў адзінай культурнай традыцыі часткай якой
мы зьяўляемся і носьбітам якой ёсьць партыя БНФ. Мы мусім падтрымаць палітычную культуру нашых прашчураў. Тады, у часы Вялікага княства літоўскага стройная ніць палітычнай
і гістарычнай будучыні ВКЛ перарвалася маскалямі. І не адрадзілася. Мы мусім адрадзіць яе сваімі сіламі і жорсткім напорам. Вялікай і магутнай сілай ёсьць адзіны вершнік
на белым кані, які імчыцца праз стагоддзі, разрывае варожую хеўру, што апантала павуціннем нашую айчыну і нясе беларускасьць у сабе, надзяляючы сілай да змаганьня кожнага,
хто толькі здолее павярнуцца да ворага тварам. Глядзіце ў твар гэтай васьмілапай паскудзіне і кіруйце дзіду нашага магутнага Вершніка, каб паскудства зялёнай крыві выцякала з жылаў гэтай істоты. Мы пакідаем частку сваіх пакутаў на капішчы гістарычнай мінуўшчыны Беларусі, чырвонай рысай крыві. Чырвонай рысай на Белым, чыстым і самым дарагім... Беларусі.
Previous post Next post
Up