Нарэшце перамога! І на тым, як кажуць, дзякуй! Гульня не зьяўлялася звышяскравай, а таму больш ўвагі надам 12 і 13 сектару.
Напачатку гульні прадстаўнікі "зялёна-белага" фан-руху падарылі спадару Мяркулаву адмысловы шаль і выказалі словы падтрымкі і падзякі ў адрэсу трэнера.
"Я рады, што ізноў пад час матчу я не адзін на гульне." А. Мяркулаў
Некаторым "случакам" можна было толькі паспачуваць...
А ў Кірыльчыка тым часам юбілей :)
1:0
А гэта ўжо падарункавы шаль ад фан-руха юбіляру:
Звычайна "прэсуха" рэч не зусім цікавая. Але гэтым разам трэнер "гасьцей" момантамі выдаваў нечаканыя фразы. І было б весела, каб не было так сумна... На маёй памяці, яшчэ ніводны трэнер не дазваляў сабе такога "эпатажу". Нават тандэм Кубараў-Ганчарэнка.