Па дварах ужо небяспечна хадзіць, бо тут і там пускаюць феерверкі,
крамы ўсе зіхацяць і пераліваюцца рознакаляровымі ліхтарыкамі,
па TV даўно пусцілі навагоднюю рэкламу колы,
у рассылках спама прапаноўваюць купіць елачныя цацкі са смайлікамі,
pazzanka падрыхтавала мех цукерак і ўжо пачала іх раздаваць ;)).
Усе прыкметы свята, засталося дачакацца снегу..
Сёння мацала гарадскую елку: яна не проста штучная, яна яшчэ і прасвечваецца! :-0
што наконт іншых асацыяцый з Новым годам?