Dec 01, 2006 13:11
Незвычайны вечар у Палацы Мастацтваў. Цэлая заля людзей і амаль усе - у гадах. Амаль усе - беларускамоўныя.
Мы прыйшлі на вечарыну Генадзя Бураўкіна, ведаючы, як гэта каштоўна захаваць свае ўласныя ўспаміны пра надзвычайных людзей. Асабліва пра пісьменнікаў, паэтаў, што становяцца адразу значна больш зразумелымі і блізкімі.
Цёплы вечар з кветкамі, са шматлікімі віншаваннямі і прысвячэннямі. Выступленні Рыгора Барадуліна, Алеся Пашкевіча, Анатоля Вярцінскага, паэта/мастака Сяргея Давідовіча, ксяндза Уладзіслава Завальнюка, калег Генадзя Бураўкіна..
А як міла і прыемна слухаць "Калыханку" усёй вялікай заляй на словы паэта)..
"Двойчы быць табе ў Чырвонай кнізе - як паэту і як жураўлю", Анатоль Вярцінскі.
беларуская літаратура