(no subject)

Oct 23, 2008 17:39

Заўсёды кажу ў сваім атачэнні, што самая каштоўная чалавечая якасць для мяне - адэкватнасць. Гэта тое, дзякуючы чаму заўсёды можна разабрацца ў прычынах незадаволенасці, турботаў ці дэпрэсіі. Тое, што дае магчымасць дапамагчы ці атрымаць дапамогу, разабрацца ва ўчынках ці патлумачыць іх.

Атачэнне разумее, пагаджаецца, дадае, а потым робіць супрацьлеглае. Дзеля чаго? Не ведае нават першакрыніца. І тады атрымліваецца дзіцячы садок, і тады ненаўмысна ўзгадваецца Фрэйд (ці Фройд) са сваімі фіксацыямі ў якой латэнтнай стадыі.
А усё настолькі ridiculous, што не варта і хвіліны нашага жыцця і ніяк не супрацьпастаўляецца грунтоўнасці сяброўскіх адносінаў.

думкі

Previous post Next post
Up