Рэзкі кантраст падчас свята горада ў фарматах мерапрыемстваў на Нямізе: каля Палацу спорту папсовы канцэрт і збор пралетарыята, а на плошчы Свабоды - аркестр, оперныя выканаўцы і, адпаведна, - эліта, аматары мастацтва.
Так і хочацца спытаць: "Вы што, з інтэлігентнай сям'і?!" - "Ды не, што вы!" **
Але рацыянальнае зерне ў гэтым ёсць. Далей думка разрастаецца - хочацца, каб усе цэнтральныя пляцоўкі горада былі падзеленыя тэматычна па розных кірунках і стылях ў залежнасці ад густаў аўдыторыі. Такім чынам, кожны абірае тое, што яму даспадобы, фарміруецца мэтавая аўдыторыя. Каму падабаецца папса і шмат спіртных напояў - той збярэцца на Нямізе, аматары высокага мастацтва - на плошчы Свабоды. І ніхто не вымушаны пакутаваць. Адзінае што, суседства класікі і мм.. "гэтага" ў прынцыпе не павінна быць.
А каля Свіслачы я б наладзіла маштабнае фаер-шоу. Не такое, як у гэты раз - міні-івэнт ад моладзі: нехта грае на гітары і спявае, другі б’е ў там-там, а трэці - цэнтральная фігура - ладзіць шоу. Павінна быць штосьці грандыёзнае! Хаця і іх добра прынялі. А нехта з натоўпу ажно не стрымаўся: “Чувак, ты жжош!” І неяк складана не пагадзіцца з такой шматсэнсоўнай заявай.
Карацей, вось такія неацэнныя ідэі для сябе і будучых пакаленняў :).
**з найлепшага фільма, што глядзела за апошні час - "Жыццё іншых"